Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў узмацніць у Мінску рэкламу беларускіх тавараў. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на аператыўнай нарадзе.

«Сёння не хапае рэкламы тавараў айчынных вытворцаў. У прыватнасці, недастаткова рэкламы хлебазаводаў, вытворцаў пячэння і іншых прадпрыемстваў», — лічыць Мікалай Ладуцька. Старшыня Мінгарвыканкама таксама заклікаў часцей звяртаць увагу спажыўца на адсутнасць шкодных штучных дабавак у айчынных таварах.

У сувязі з гэтым Мікалай Ладуцька даручыў упраўленню гандлю і паслуг Мінгарвыканкама распрацаваць дадатковыя меры па павелічэнні долі айчынных тавараў у мінскіх магазінах. «Прадстаўце канкрэтны план, у якім будуць прапісаны дакладныя дзеянні. Супрацоўнічайце з Міністэрствам гандлю, іншымі структурамі», — сказаў ён.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава адзначыла, што ў I паўгоддзі ў Мінску рост удзельнай вагі харчовых тавараў айчыннай вытворчасці назіраўся па такіх пазіцыях, як піва, рыба, слабаалкагольныя напіткі, сметанковае масла, аўсяныя крупы. Разам з тым, не ўдалося знізіць імпарт лекавых сродкаў, хлеба, пячэння, шакаладу, мучных кандытарскіх вырабаў, абутку і адзення. У нехарчовай групе доля айчынных тавараў у I паўгоддзі павялічвалася за кошт парфумерыі, касметыкі, халадзільнікаў, маразільнікаў.

За студзень-чэрвень 2014 года тэмп росту рознічнага тавараабароту ў Мінску склаў 112,5 працэнта, аптовага - 113,7 працэнта. Прырост тавараабароту забяспечаны ў першую чаргу за кошт адкрыцця ў сталіцы ў I паўгоддзі 150 магазінаў, трох гандлёвых цэнтраў, 97 аб'ектаў грамадскага харчавання амаль на 4,5 тыс. пасадачных месц. У I паўгоддзі на мадэрнізацыю гандлёвых арганізацый і прадпрыемстваў грамадскага харчавання накіравана Br38,4 млрд, што склала 54,8 працэнта ад агульнага аб'ёму фінансавання на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?