Анатоль Ляўковіч

Незвычайная ідэя прыйшла ў галаву Анатолю Ляўковічу. На канферэнцыі ў Вiльні была разгледжана прапанова, каб за кожную прададзеную тону беларускай калiйнай солi цi нафты Еўрасаюз браў падатак па 1 долары i пералiчваў грошы на патрэбы беларускай дэмакратыi.

«На канферэнцыi і на самай справе мы выказалi меркаванне, што неабходна, каб Еўрасаюз увёў падатак на патрэбы дэмакратыi ў Беларусi — напрыклад, па адным долары з кожнай прададзенай тоны нафты цi калiйнай солi, — кажа выконваючы абавязкі старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. — Вышэйназванае пытанне будзе агучана на блiжэйшым прэзiдыуме Аб’яднаных дэмакратычных сiл, а ўжо апошнi i вызначыцца — як паступаць далей».

Алесь Заблоцкі, pahonia.promedia.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0