Рассельгаснагляд выявіў спробы рээкспарту праз Беларусь забароненых у Расіі еўрапейскіх гародніны і садавіны. Пра гэта ІТАР-ТАСС заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

EPA

EPA

«Некаторыя краіны Еўрасаюза пачалі адпраўляць у Беларусь прадукцыю, не ўказваючы рэальную краіну паходжання.

Пішуць, напрыклад — Македонія, а намі высветлена, што гэта Польшча і Грэцыя, бо няма пацверджання македонскага паходжання», — падкрэсліў ён.

Рассельгаснагляд на працягу некалькіх дзён зафіксаваў пастаўку ў Расію праз Беларусь партый яблыкаў, персікаў, сліў, таматаў, без ўказання краіны паходжання або з указаннем дазволеных Турцыі, Сербіі, Македоніі і шэрагу афрыканскіх краін, у прыватнасці Зімбабвэ.

Аднак фітасанітарных дакументаў краін паходжання ў партый не было, або яны выклікалі падазрэнні ў расійскіх правяральнікаў. Было ўстаноўлена, што гародніна і садавіна пастаўляліся з Польшчы, Славеніі, Нідэрландаў, Літвы і некаторых іншых краін Еўрасаюза, працягнуў ён. Шэраг партый не меў дазвольных фітасанітарных дакументаў Беларусі, падкрэсліў Данкверт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0