Мінкамсувязі Расіі зацвердзіла пастанову, якая тлумачыць парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў для доступу ў інтэрнэт праз публічныя пункты WiFi. Пра гэта паведамляе сайт ведамства.

Пастанова ўдакладняе, што аператар сувязі перад адкрыццём доступу ў інтэрнэт можа прапанаваць карыстальніку ўвесці нумар свайго мабільнага тэлефона, на які будзе дасланы код для пацверджання уведзеных дадзеных, альбо пазначыць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, якія пацвярджаюцца уліковым запісам на Адзіным партале дзяржаўных паслуг, дакументам, які сведчыць асобу, ці іншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству.

Тлумачэнне не мяняе першапачатковых фармулёвак пастановы, якія ідуць з федэральнага закона, а толькі вызначае парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, паведаміў міністр сувязі Мікалай Нікіфараў.

Супрацоўнік аднаго з аператараў распавёў, што калі аператар прадастаўляе паслугу юрыдычнай асобе — кафэ, гатэлю, краме і т. п., то абавязак па зборы дадзеных карыстальнікаў ляжыць на гэтай арганізацыі, а не на аператары. Пры гэтым адказнасць за адмову даваць гэтую інфармацыю, за яе няпоўнасць або недакладнасць не прадугледжана заканадаўствам, таму ў шэрагу выпадкаў новыя нормы могуць быць нядзейсным, заўважае ён.

Пастанову аб забароне ананімнага WiFi падпісаў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў 8 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?