Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» следчы следчага ўпраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама Вадзiм Макрушын, у адносiнах да 26‑гадовага спецыялiста разлiкова‑касавага цэнтра аднаго з банкаў узбуджана крымiнальная справа па ч. 4 артыкула 211 Крымiнальнага кодэкса «Прысваенне альбо растрата».

Як высветлiлася, гэты супрацоўнiк за некалькi месяцаў «экспрапрыяваў» у банка больш за 60 мiльёнаў рублёў. Дарэчы, грошы, якiмi ўдалося завалодаць гэтаму спецыялiсту, у руках дзялка доўга не затрымалiся: iмi ён пакрыў свае пройгрышы ў казiно горада. Няўдача ў гульнi, уласна кажучы, i вымусiла служачага пайсцi на падлог: ён падмяняў у банкаўскiх пачках, якiя апячатваў, купюры большай вартасцi на меншую. Напрыклад, з пачка з пяцiдзесяцiтысячнымi банкнотамi абвiнавачваны выцягваў некалькi купюр, а на iх месца падкладваў тысячныя купюры. Злавiлi прайдзiсвета за руку падчас рэвiзii, у ходзе якой i выявiлася буйная недастача. Мiж iншым, каб мiнiмiзаваць наступствы сваёй незаконнай дзейнасцi ў банку, падазроны не толькi павiнiўся, але i поўнасцю кампенсаваў выкрадзеныя сродкi.

Ігар Грышын, «Звязда»

На здымку: фрагмэнт постэру да кінафільму «Owning Mahowny», які апісвае падобную гісторыю банкаўскага службоўца і зацятага гульца. Фільм зьняты паводле рэальнай гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0