Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і нямецкі канцлер Ангела Меркель абмеркавалі па тэлефоне крызіс на ўсходзе Украіны, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

Пятро Парашэнка падзякаваў за намаганні ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У прыватнасці, за правядзенне чатырохбаковай сустрэчы міністраў замежных спраў Украіны, Францыі, Германіі і Расіі ў Берліне ў мінулую нядзелю.

Лідары таксама абмеркавалі магчымы працяг гэтых перамоваў у «нармандскім фармаце» ужо на найвышэйшым узроўні.

«Суразмоўцы пагадзіліся, што наступным крокам для знаходжання шляхоў вырашэння павінна стаць сустрэча на найвышэйшым узроўні», — гаворыцца ў паведамленні АП Украіны.

Напярэдадні кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін заявіў, што зараз вядуцца перамовы, што трэба арганізаваць чатырохбаковую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?