Масква прапрацоўвае дадатковыя меры на выпадак новых санкцый з боку Захаду. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Прапрацоўваюцца розныя варыянты. Мы неаднаразова казалі, што Расія не з'яўляецца прыхільніцай таго, каб размаўляць на мове санкцый, і не была ініцыятарам. Але ў выпадку калі нашы партнёры працягнуць неканструктыўную і нават дэструктыўную практыку, то на гэты конт дадатковыя меры прапрацоўваюцца», - сказаў Пяскоў.

Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта не стаў каментаваць паведамленні аб тым, што ва ўрадзе ўжо распрацаваны меры па абмежаванні імпарту прамысловай прадукцыі.

Напярэдадні газета «Ведомости» паведаміла, што ўрад накіраваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну прапановы ў адказ на магчымыя новыя санкцыі Захаду. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра абмежаванні на імпарт аўтамабіляў і медыцынскіх вырабаў.

Расія з 7 жніўня на год абмежавала імпарт некаторых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі. З ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі забаронена везці ялавічыну, свініну, садавіну, птушку, сыры і малочную прадукцыю, арэхі і іншыя прадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?