15 целаў загінулых знойдзена на месцы абстрэлу калоны бежанцаў у раёне сяла Храшчаватае недалёка ад Луганска, сказаў прэс-сакратар украінскай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, пошукі працягваюцца.
Паведамлялася, што калону ў Луганскай вобласці атакавалі залпам з сістэмы «Град».
Украінская армія абвінаваціла ў абстрэле узброеных сепаратыстаў.
Сепаратысты са свайго боку назвалі абвінавачванні ўкраінскіх уладаў «прапагандай», заявіўшы, што не валодаюць баявымі магчымасцямі для такога ўдару.
Пацверджання гэтай інфармацыі з незалежных крыніц Бі-бі-сі атрымаць не ўдалося.
0
0
0
0
0
0