У Беларусі павышаюцца тарыфы на перасылку паштовых картак, лістоў і бандэроляў.

Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі ад 6 жніўня 2014 года № 58, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Для фізічных асоб тарыф на перасылку паштовых картак, простых лістоў і бандэроляў (масай да 20 грамаў) павышаны на 14,3% — з 2.100 рублёў да 2.400 рублёў з улікам падатку на дададзены кошт. Для ІП і юрасоб тарыф складзе 2.000 рублёў (раней 1.750 рублёў). 

Пастанова набывае моц праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання. 

Папярэдняе павышэнне адбылося 1 сакавіка на 9,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?