18 жніўня ў 15.00 у службу даведкі «109» Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» паступіла тэлефанаванне ад мужчыны аб тым, што каля сталовай № 30 па вуліцы Леніна, 59, у Віцебску здарыцца выбух. 

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, аператыўна была праведзеная эвакуацыя са сталовай 65 чалавек. Сапёрна-піратэхнічнай групай з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў было абследаванае памяшканне сталовай і сумежнай тэрыторыі. Выбуховых прыладаў і выбухованебяспечных прадметаў не знойдзена. 

Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС на працягу гадзіны ўстанавілі асобу, якая тэлефанавала. Гэта непрацоўны жыхар Віцебска 1956 года нараджэння. Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца матэрыяльныя затраты службаў, што працавалі на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?