На разглядзе кіраўніка дзяржавы знаходзіцца праект указа ў сферы арганізацыі бяспекі дарожнага руху, і, магчыма, найбліжэйшым часам ён будзе падпісаны,

паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску старшы інспектар аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прафілактыкі бяспекі дарожнага руху УДАІ МУС Станіслаў Салавей.

Праектам указа прадугледжаная абавязковая перавозка дзяцей у транспартных сродках ва ўтрымальных прыладах у залежнасці ад узросту (да пяці гадоў і больш) і росту (да 150 см і больш) дзіцяці. Цяпер гэта рэкамендацыйная норма.

Указ таксама можа ўвесці абавязковае выкарыстанне зімовых шын і павелічэнне колькасці часу практычнага ваджэння ў аўташколах з 40 да 50 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?