У Беларусі з 2016 года ўводзіцца забарона на пастаўкі неапрацаванай драўніны на экспарт.

Такое даручэнне даў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў прысутных, ці ўсё аб'ёмы драўніны перапрацоўваюцца ў краіне. Па словах міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, у 2013 годзе за межы краіны было прададзена нізкасортнай драўніны на $140 млн. Сёлета плануецца рэалізаваць 60 млн штук пасадачнага матэрыялу на Br24 млрд, у тым ліку дэкаратыўнага.

Лукшаэнка звярнуў увагу на мэтазгоднасць таго, каб уся драўніна перапрацоўвалася ў краіне.

«Калі табе капіталісты плацяць за яе $150 млн у год за гэты хлам, значыць, ён там патрэбен, і яны атрымліваюць, як мінімум, столькі ж у кішэню даходаў. Чаму мы не можам атрымаць гэта ў краіне?» - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Давайце дамовімся: гэты і будучы год вы яшчэ боўтаецеся, а з 2016 года — у вас поўная забарона на пастаўкі драўніны за межы краіны. З 1 студзеня 2016 г вы сыравіну за межы краіны не пастаўляеце! Толькі з высокім дабаўленым коштам», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што бываюць выключэнні,

аднак пра іх неабходна дакладваць яму асабіста і без яго ведама нічога не можа быць прададзена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?