фота БелТА

фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін, перш за ўсё Фінляндыі.

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра.

«Давайце дамовімся так: з будучага года мы працуем толькі так, як працуюць у Фінляндыі, па тэхналогіі вырошчвання, вырошчвання — комплексна. Калі яны гэта не могуць — яны ў лесе не працуюць, — падкрэсліў Лукашэнка. - Час гэты разбой у лесе заканчваць!»

«Вось мне прыгожа дакладваюць, але я бачу і іншае: я бываю у лесе, і бачу, як там працуюць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, прызначаючы міністрам лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, ставіў задачу вывучаць вопыт лесакарыстання ў перадавых краінах і пераносіць яго ў Беларусь. «Гэтая культура, зрэз, перапрацоўка рэшткаў, працэс нарыхтоўкі — усё павінна быць па вышэйшым класе, - падкрэсліў Лукашэнка. — З наступнага года парадак і культура павінны быць толькі такімі!»

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што да гэтага трэба прыходзіць і ў эканоміцы вядзення лясной гаспадаркі.

«У лесе павінен быць парадак. Гэта наш здабытак», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?