Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе бацькам напярэдадні пачатку навучальнага года правесці дзяцей па бяспечных маршрутах у школу і назад дамоў, сарыентаваць іх у навакольнай абстаноўцы, асаблівасцях дарожнай сітуацыі пасля вяртання ў горад з летняга адпачынку.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску паведаміў старшы інспектар аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прафілактыкі бяспекі дарожнага руху УДАІ МУС Станіслаў Салавей.

Рэкамендуецца таксама праверыць наяўнасць у дзяцей абавязковых флікераў на адзенні і партфелях. Асабліва ўважліва павінны паводзіць сябе кіроўцы ў дварах, дзе з кожным днём перад 1 верасня павялічваецца колькасць дзяцей. Хуткасць на дваровых тэрыторыях павінна быць мінімальнай, падкрэсліў Салавей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?