Расійскі апазіцыянер Сяргей Удальцоў спыніў галадоўку ў СІЗА.

У аўторак ён напісаў заяву пра спыненне галадоўкі на імя начальніка СІЗА. Апазіцыянер напісаў, што не мае прэтэнзіяў да рэжыму ўтрымання.

Апазіцыянер абвясціў бестэрміновую галадоўку адразу пасля таго, як 24 ліпеня суд прысудзіў яго да 4,5 года пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў на Балотнай плошчы 6 мая 2012 года.

Такі ж тэрмін атрымаў іншы абвінавачаны ў арганізацыі беспарадкаў Леанід Развазжаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?