Ганна Шарэйка. Фота pridvinje.by.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, справа супраць шэрагу супрацоўнікаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі была заведзена яшчэ ў чэрвені. Іх вінавацяць у тым, што цягам некалькіх гадоў уваходзілі ў склад конкурснай камісіі і прымалі рашэнні пра закупкі кармоў і кармавых дадаткаў у замежнай кампаніі па завышаных цэнах. Гэта прынесла фабрыцы страты на 4 мільярды рублёў.
Па інфармацыі Генпракуратуры, дырэктар фабрыкі Ганна Шарэйка давала незаконныя загады конкурснай камісіі пра прызнанне пераможцам канкрэтную кампанію, з уласнікам якой сябравала.
Таксама ўстаноўлена, што ў выніку незаконных дзеянняў Шарэйка ў кароткія тэрміны пабудавала дарагі катэдж на 240 «квадратаў», набыла дарагую бытавую і электронную тэхніку.
Расследаванне працягваецца. Ганна Шарэйка, якая з’яўляецца членам савета рэспублікі, знаходзіцца пад вартай. 14 жніўня яе пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці.
Глядзіце таксама: Арышт сенатаркі Шарэйка: перайшла дарогу чыноўнікам?