У Мінску супрацоўнік аўтамыйкі скраў і разбіў аўтамабіль свайго начальніка.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю з заявай аб згоне звярнуўся адміністратар аўтамыйкі. Мужчына, адсутны на працы некалькі дзён, папрасіў панаглядаць за асабістым аўто, «БМВ» 7-й серыі, сваіх калегаў. А вярнуўшыся, знайшоў транспартны сродак у пабітым выглядзе на штраф-стаянцы.

Як высветлілася пасля, адзін з супрацоўнікаў аўтамыйкі, 20-гадовы мінчук, пасля распівання спіртнога разам са сваім сябрам на працоўным месцы вырашылі пракаціцца, выбраўшы для гэтага магутны «БМВ» і зняўшы для яго акумулятар з іншай машыны.

У горадзе ў некалькіх кіламетрах ад аўтамыйкі згоншчыкі патрапілі ў ДТЗ.

У дадзены момант па гэтым факце праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?