Прадстаўнікі заблакаванага на тэрыторыі Расіі блога «Шалтай-Балтай» распавялі сайту Look At Me, што ў старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, апроч афіцыйнага акаўнта ў Twitter (узламанага ў мінулы чацвер), ёсць яшчэ і асабісты, які ён у асноўным выкарыстоўвае для чытання іншых блогераў.

 

Гэты рахунак падпісаны ў тым ліку на мікраблогі Міхаіла Хадаркоўскага, Аляксея Навальнага, Маргарыты Сіманьян, Аляксея Венядзіктава, Сяргея Мінаева, Алега Кашына, Гарыка Харламава, Міхаіла Галусцяна і Паўла Волі.

Сам уладальнік акаўнта пакінуў у ім усяго пяць твітаў. Апошні датуецца 16 чэрвеня. «Вярнуўся!», — напісана ў мікраблогу.

Аўтары «Шалтай-Балтай» паведамілі, што ў Мядзведзева ёсць таксама і закрыты профіль у «Вконтакте». Яны заяўляюць, што доступ да гэтай інфармацыі атрымалі праз «айфоны» прэм'ера. Па іх словах, зараз іх групоўку спрабуюць вылічыць расійскія спецслужбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?