Сёньня 29 лістапада адбудзецца чарговыя памінальная акцыя, прысьвечаная Году Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Штомесяц на працягу гэтага году, абвешчанага Годам Памяці, менавіта ў гэты дзень месяца прадстаўнікі грамадскасьці ў розных гарадах і мястэчках Беларусі прыносяць кветкі на месцы расстрэлаў і шанаваньняў бязьвінна забітых у часы сталінскіх рэпрэсіяў, запальваюць сьвечкі, узносяць памінальныя малітвы.

У Менску памінальная акцыя адбудзецца:

-15-00 у Парку Чалюскінцаў (Ваньковіцкім лесе) – каля крыжа-каплічкі

-16-30 у Курапатах.

Гэтая дата мусіць нагадаць грамадству пра дзень 29 кастрычніка, абвешчаны грамадскасьцю Днём памяці, бо менавіта ў гэты дзень у 1937 годзе за адну ноч у Менску было растраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.

Шануйма памяць нашых бацькоў і дзядоў, каб і нам не загінуць!

БХД

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0