Гродзенская суполка БНФ звярнулася да старшыні гарвыканкама Аляксандра Антоненкі і старшыні гарадскога савета дэпутатаў Барыса Казялкова з лістом, у якім прапануе прыняць рашэнне аб адбудове зруйнаванага бальшавікамі касцёла Фара Вітаўта.

29 лістапада спаўняецца 46 гадоў з таго дня, як савецкія ўлады знішчылі гэты адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў Усходняй Еўропы.

Намеснік старшыні гродзенскай суполкі Партыі БНФ Максім Губарэвіч спадзяецца, што і сярод кіраўніцтва горада ёсць людзі, якія падтрымаюць намаганні грамадскасці:

— Гродзенскія ўлады на працягу некалькіх гадоў дэкларуюць, што прыкладаюць усе намаганні дзеля ўшанавання гістарычнай спадчыны горада. Цяпер у іх ёсць мажлівасьць рэальнай справай падмацаваць словы, распачаўшы працы па аднаўленні Фары Вітаўта, і такім чынам пакінуць пасля сябе добрую памяць.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0