Тое самае фота, рэдакцыя замазала твары.

Тое самае фота, рэдакцыя замазала твары.

Праваабаронка-вясноўка Таццяна Равяка апісала жудасны выпадак.

«Маладая дзяўчына (спецыяліст) спрабавала спыніць крадзеж, сфатаграфавала злодзеяў. Чатыры мужыкі пачалі дзяўчыну збіваць, пагражалі нават забіць.

З пераломам рукі ў двух месцах, страсеннем мазгоў і іншымі пашкоджаннямі дзяўчына была дастаўлена ў бальніцу.

Выклікалі дактары міліцыю (парадак такі), прыехала прадстаўніца Следчага камітэта, распытала, паглядзела ацалелыя здымкі, на якіх пазнала каго трэба, і параіла замяць справу.

І цяпер пабітая, зняважаная, запалоханая дзяўчына баіцца нават агучыць гэта. А злачынцы — прыкрытыя, нічога не баяцца».

«Я абмалявала сітуацыю, характэрную для маленькіх беларускіх гарадоў, дзе начальнік — цар і бог», — патлумачыла Равяка.

Няўжо такое сапраўды можа быць у наш час? «Наша Ніва» высветліла, што выпадак адбыўся ў Смалявічах, што ён рэальны. Мы знайшлі дзяўчыну, патэлефанавалі ёй. Яна дагэтуль ляжыць у бальніцы.

Але гаварыць для газеты баіцца. Таму, вядома, мы не здолелі праверыць усіх акалічнасцяў здарэння. Мы гатовы трымаць справу на кантролі.

Вядома, мы не можам сцвярджаць пра абставіны здарэння, пакуль не параўналі версій абодвух бакоў. Пакуль усё гэта — са словаў дзяўчыны, як яна расказвала сябрам.

Добра было б, каб Следчы камітэт усё ж вярнуўся да справы, праверыў яе. Яна, што называецца, рэзанансная, і па такіх выпадках людзі ацэньваюць праваахоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?