Прыгавор па справе аб неправамерных дзеяннях у дачыненні да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянона Ломаця будзе абвешчаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 30 лістапада. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс‑сакратар суда Настасся Цымановіч.

Судовы разбор па гэтай справе праводзіцца ў закрытым фармаце з 5 лістапада. З 14 лістапада ў ім удзельнічае З.Ломаць. 19 лістапада ў СМІ з’явілася інфармацыя, што ў судзе быў дапытаны былы старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сцяпан Сухарэнка, аднак афіцыйна яна не пацвердзілася.

Нагадаем, па гэтай справе да адказнасці прыцягваюцца тры супрацоўнікі КДБ і адзін — Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Ім інкрымінуецца перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту (частка 2 артыкула 455 КК). Два абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, два — пад падпіскай аб нявыездзе.

Інцыдэнт з З.Ломацем адбыўся ў Магілёве летам гэтага года.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0