29.11.2007 / 15:40

Ірына Кужэльная жывая

Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» ў пошукавым штабе.

Зьніклая 7‑гадовая школьніца з Лагойшчыны жывая. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» ў пошукавым штабе. Па словах міліцыянтаў, ёсьць паказаньні чалавека, які бачыў дзяўчынку ў Астрашыцкім Гарадку — ранейшым месцы жыхарства школьніцы.

Нагадаем, Іра Кужэльная зьнікла 23 лістапада. Сямігадовая дзяўчынка пасьля ўрокаў, каля 13.30, выйшла са школы, але дахаты так і не прыйшла. Днямі яна была абвешчаная ў рэспубліканскі вышук, па факце яе зьнікненьня пачатая крымінальная справа.

Як заявілі міліцыянты, пашуковыя мерапрыемствы працягваюцца, нягледзячы на новыя дадзеныя, якія зараз правяраюцца. Як і раней, прачэсваецца лес. Міліцыянтам і вайскоўцам дапамагаюць мясцовыя жыхары, лесьнікі і паляўнічыя, школьнікі.

Яраслаў Сьцешык

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру