У Брэсце 19 жніўня мужчына захрас у акне кватэры на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Гогаля.

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, у 20.27 інфармацыя аб гэтым здарэнні паступіла з Ленінскага РАУС Брэста.

Работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, з дапамогай падручных сродкаў дасталі мужчыну з аконнага блока.

31-гадовы непрацуючы берасцеец быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і затым дастаўлены ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Па словах мужчыны, праз пастаўленае на праветрыванне акно ён спрабаваў трапіць у кватэру сваёй былой сяброўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?