РУП «Белтэлекам» часова адключыць абласных правайдараў ад інтэрнэту 21 жніўня, паведамілі ў прэс-службе аператара.

«У сувязі з правядзеннем работ на сетках сувязі магчыма кароткачасовае перапыненне доступу ў інтэрнэт у момант пераключэння трафіку кожнага з абласных правайдараў», — растлумачылі ў прэс-службе «Белтэлекама».

Работы на сетках сувязі будуць праводзіцца 21 жніўня з 00.00 да 06.00, яны закрануць усе абласныя цэнтры. У мінчукоў праблем з доступам у інтэрнэт узнікнуць не павінна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?