21.08.2014 / 11:09

Пасля абурэння чытачоў інтэрнэт-крама Oz.by зняла з продажу кнігі пра тэрарыста Гіркіна і расійскі Крым 17

Сёння раніцай з сайту найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-крамы Oz.by зніклі кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков ужас бандеровской хунты» і «Крым навеки с Россией. Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией».Яны з'явіліся ў продажы некалькі дзён таму.

Дзясяткі чытачоў абурыліся, што адыёзныя расійскія выданні прадае беларуская пляцоўка.

Пад кнігай пра тэрарыста Гіркіна (у анатацыі яго называлі «честь, ум и совесть русского народа») негатыўных каментароў было больш за пяцьдзесят, перш чым яе знялі з продажу, паведамляюць НН чытачы. Выданне пра «рускі Крым» прастаяла крыху даўжэй.

Спачатку адміністратар сайта проста выдаляў негатыўныя каментары.

Але а 10.30 знікла і сама заяўка на кнігу.

Пазней у твітары інтэрнэт-крамы з'явіўся пост з прабачэннямі:

«Сябры. На сайт учора трапіла брыдкая кніга. Трапіла па дурасці. Такой «літаратуры» ў нас больш не будзе. Прыносім свае прабачэнні».

СМ

0
Гірчэль Дзюргель / Адказаць
21.08.2014 / 11:27
Так у нас жэ дземакрація: можна дзярмо і ў рукі ўзяць, а можна і выкінуць. Праблема толькі ў тым, што смурод застаецца. А ніякіх памкненьняў адмыцца гандляры сьмерцю ня выявілі.
0
паляшук / Адказаць
21.08.2014 / 11:38
А можа проста усе распрадалi i чакаюць чарговы тыраж???)))))
0
Барадаты Літвін / Адказаць
21.08.2014 / 11:41
Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией» ============================================================ Я не разумею, чаму на гэтым тле, нашыя маладзёны, якія шастаюць па Прагах і Брусэлях, да сёння не зрабілі "рэваншысцкі" сайт пад умоўным назовам "Смаленск -- наш!". Гісторыка-прававое абаснаванне прыналежнасці Смаленска і Вільні да Беларусі. Пасадзіць брыгаду каментатараў, якія напішуць 1000 правільных коментаў пад кожным артыкулам, а мадэратар не будзе прапускаць няправільныя... Во гэта будзе эфект інфармацыйнай вайны!!! Маскалі пастараюцца блакаваць! А ўсе СМІ напішуць: "Чарговая спроба блакавання сайта "Смаленск -- наш!" Дык і смаляне задумуюцца, мо й праўда, мы -- беларусы-літвіны.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру