Былы лідэр данецкіх сепаратыстаў Ігар Стралкоў (Гіркін), верагодна, паранены.

Намеснік камандзіра батальёна «Азоў» Яраслаў Ганчар у Facebook напісаў неправераную інфармацыю аб тым, што Гіркін паранены «у выніку сутыкнення з Захарчанкам» і знаходзіцца на лячэнні ў Растове.

«Няма пальца на руцэ і дзірка ў назе», — напісаў па чутках ён.

У каментарах да паста журналіст Арцём Шаўчэнка пацвердзіў гэтую інфармацыю: «Пацвярджаю — менавіта такі характар раненняў Гіркіна. Страта крыві вялікая… Крыніцы мае паведамілі яшчэ ў пятніцу мінулую».

Раней расійскія журналісты выказалі здагадку, што «Гіркін альбо пераведзены на іншую працу, альбо забіты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?