Паліцыя Лібэрыі абстраляла удзельнікаў акцыі пратэсту, якія выйшлі на вуліцы пасля ўвядзення каранціну ў адным з раёнаў сталіцы краіны Манровіі.

У выніку, па дадзеных Reuters, раненні атрымалі чатыры чалавекі, у з ліку адно дзіця.

«Салдаты выкарыстоўваюць баявыя патроны, пры гэтым яны выконваюць усе правілы. Яны не страляюць у мірных грамадзян. Кожнае кулявое раненне будзе зафіксавана медыкамі», — паведаміла прадстаўнік арміі Дэсалін Элісан.

Акцыі пратэсту пачаліся 20 жніўня пасля таго, як улады прынялі рашэнне заблакаваць дарогі, якія вядуць у раён Вэст Поінт, дзе быў уведзены карантын для прадухілення распаўсюджванне ліхаманкі Эбола. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ўзвялі барыкады са сталоў, крэслаў і калючага дроту. Мясцовыя жыхары запатрабавалі ад паліцэйскіх выпусціць іх за межы агароджанай тэрыторыі, але атрымаўшы адмову, закідалі іх камянямі. У адказ вартавыя парадку ўжылі слёзатачывы газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?