Беларуская чыгунка працягвае суцэльны кантроль па праверцы праязных дакументаў у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі ў прэс-службе БЧ. 

Так, раніцай 21 жніўня на станцыі «Мінск-Паўднёвы» суцэльны кантроль праводзіўся ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, якія рухаліся па маршрутах «Асіповічы — Мінск-Пасажырскі» і «Пухавічы — Мінск-Пасажырскі». У кантрольных мерапрыемствах узялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі ваенізаванай аховы і работнікі Мінскага аддзялення дарогі, супрацоўнікі праваахоўных органаў. За гадзіну было выяўлена 17 безбілетнікаў. 

Працягласць агляду кожнага цягніка склала ад 5 да 6 хвілін. Перад прыпынкам па сетцы ўнутрысалоннага апавяшчэння пасажыраў інфармавалі аб парадку праверкі. Таксама на станцыі Мінск-Пасажырскі была прадугледжана выдача даведак аб спазненні цягнікоў, у дачыненні да якіх праводзіўся суцэльны кантроль. 

Раней для ўзмацнення барацьбы з безбілетнікамі Беларуская чыгунка правяла дэкаду суцэльнага кантролю ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа на ўсіх аддзяленнях дарогі. Мерапрыемствы суцэльнага кантролю на мінскім чыгуначным вузле працягнуцца да 1 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?