Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч знаходзіцца з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці. 

Як паведамляе прэс-служба ўрада, 21 жніўня Мясніковіч наведаў ТАА «Завод тканых і зварных сетак», дзе азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі. Прадпрыемства створана ў Жлобінскім раёне на тэрыторыі Салонскага сельсавета ў 2012 годзе, выпускае розныя віды сетак (плеценая, тканая, зварная), а таксама цвікі, нацяжныя сіты, дрот, металічную тканіну. 

Прэм`ера праінфармавалі аб развіцці прадпрыемства, у тым ліку асваенні новых відаў імпартазамяшчальнай прадукцыі. Так, на заводзе асвоена вытворчасць секцый, прызначаных для агароджы тэрыторый з добра прагляданай мясцовасцю. Такая сетка адрозніваецца даўгавечнасцю, прастатой мантажу, даступнай цаной, не перашкаджае пранікненню сонечных прамянёў на агароджаную тэрыторыю. Такія канструкцыі значна таннейшыя за бетонныя, лёгкія пры мантажы, не патрабуюць устаноўкі падмурка. 

У 2014 годзе завод набыў дзве валачыльныя лініі. Новае абсталяванне дазволіць апрацоўваць прыкладна 300 тон сталі ў месяц. Эканомія складзе 500 тыс. рублёў з тоны металу, ці 1,8 млрд. рублёў у год. 

Асноўныя спажыўцы прадукцыі ў рэспубліцы: ААТ «МАЗ», РУВП «Граніт», ААТ «БМЗ-ККХ «БМК», ААТ «Гроднашкло», ААТ «Белшына», ААТ «БелАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Нерудпрам», ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Гомсельмаш», прадпрыемствы дарожна-будаўнічага комплексу, кар`еры нярудных будаўнічых матэрыялаў, цагельні і іншыя прадпрыемствы. Прадукцыя пастаўляецца ў РФ, Казахстан, краіны Балтыі, Грузію, Украіну, Арменію, Малдову. 

Прэм`ер наведаў ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія». 

Асноўнай мэтай развіцця ААТ «БМЗ» у 2011—2015 гадах з`яўляецца правядзенне мерапрыемстваў тэхнічнага і тэхналагічнага характару для нарошчвання аб`ёмаў вытворчасці, давядзення выплаўлення і разлівання сталі да ўзроўню 3 млн. тон у год, зніжэння сабекошту і імпартнага складальніка выпушчанай прадукцыі. Для дасягнення пастаўленых задач распрацавана і рэалізуецца Комплексная праграма мадэрнізацыі дзейных і стварэння новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў на 2012—2015 гады. 

Гендырэктар «БМЗ» Анатоль Савянок праінфармаваў аб выніках комплекснай мадэрнізацыі сталеплавільнай вытворчасці (рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю дугавая электрасталеплавільная печ з укаранёнай інтэнсіфікацыяй выплаўлення сталі, машына ўстаноўкі пылагазавыдалення № 1, машына бесперапыннага ліцця нарыхтоўкі № 2, вапнава-абпальная печ № 3). 

На пляцоўцы награвальнай печы сортапракатнага цэха № 2 (дробнасортна-драцяны стан, які будуецца) прэм`ера азнаёмілі з ходам мантажу асноўнага тэхналагічнага абсталявання цэха. Разгледжаны пытанні рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці сартавога пракату, а таксама аб тэхнічных перавагах дбробнасортна-драцянога стану, які будуецца, рынках збыту новай прадукцыі. 

Кіраўніцтва прадпрыемства трымала справаздачу аб вытворчай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2014 годзе і перспектывах развіцця ў наступныя гады. Так, у ліпені 2014 года тэмп росту аб`ёмаў вытворчасці ў цэнах базіснага года склаў 148,5%. Тэндэнцыя да зніжэння цэн на металапрадукцыю на знешніх рынках паўплывала на памяншэнне аб`ёму вытворчасці (зніжэнне сярэдняй цаны склала 21,6 долара ЗША на адну тону, ці на 3,4%). Аб`ём інвестыцый за студзень—ліпень 2014 года ў асноўны капітал склаў 1.914,9 млрд. рублёў, ці 165,9% да адпаведнага перыяду 2013 года. Прадпрыемствамі холдынгу «БМК» за студзень—ліпень 2014 года, паводле аператыўных дадзеных, на экспарт адгружана прадукцыі на суму 873,3 млн. долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 483,4 млн. долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?