Спаборніцтвы па ручной касьбе нізінных балот «Спораўскі сенажаці» пройдуць 23 жніўня ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гэта адзіны такога роду чэмпіянат у Беларусі, закліканы адрадзіць і захаваць навыкі касьбы як неад'емнай часткі гістарычнага культурнай спадчыны і дапамагчы такім спосабам справіцца з зарастаннем балот, якое ў апошні час стала пагрозай для біяразнастайнасці заказніка «Спораўскі».

Спаборніцствы па касьбе — цікавы сучасны еўрапейскі спорт, варты таго, каб вывесці яго на больш высокі ўзровень. Тым больш касец з Бярозаўшчыны стаў чэмпіёнам Еўропы, праведзеным у Польшчы.

Чэмпіянат праводзіцца з 2007 года і ўжо стаў традыцыйным. А сягоння ён і зусім будзе міжнародным — на беларускай зямлі пройдзе IХ першынство Еўропы па ручной касьбе.

Каб стаць пераможцам у камандным заліку, дуэту касцоў неабходна найхутчэй і лепш за ўсіх (улічваецца таксама максімальная чысціня ўкосу) пракасіць паласу шырынёй 3 метры і даўжынёй 100 метраў. Па выніках каманднага першынства лепшыя касцы стартуюць на 100-метровай дыстанцыі з шырынёй пракоса 1,5 метра ў асабістым заліку. Для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату таксама прадугледжаны дадатковыя спаборніцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?