Паліцыя Санкт-Пецярбурга затрымала паэта Алега Ільіна за кепку, размаляваную ў колеры сцяга Украіны. Пра гэта паведамляе гарадское выданне PaperPaper са спасылкай на супольнасць «Дапамога затрыманым у Піцеры».

Як паведамляе выданне, Ільін стаяў у кепцы сіняга і жоўтага колераў ля будынка адміністрацыі Выбаргскага раёна. Пасля гэтага да яго звярнуліся супрацоўнікі паліцыі, якім нібыта не спадабаўся яго галаўны ўбор. У яго не было з сабой пашпарта, што стала падставай для затрымання.

Ільін быў дастаўлены ў 20-ы аддзел паліцыі. Там у яго адабралі кнігу з вершамі. Праз дзве гадзіны яго адпусцілі.

У ГУ МУС па Санкт-Пецярбургу і Ленвобласці словы мужчыны не пацвердзілі.

«Мы аспрэчваем, ніякага затрымання не было», - заявіў афіцыйны прадстаўнік глаўка Вячаслаў Сцепчанка. Копію пратакола аб затрыманні Ільіну, па яго словах, не выдалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?