У Мінску ва ўзросце 70 гадоў памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Барыс Гюнтэр.

Барыс Гюнтэр нарадзіўся 2 верасня 1943 года. У Вярхоўны Савет 12-га скліканья быў абраны ад Гомельскай-Сельмашаўскай акругі. Зь першага дня ўтварэння Апазіцыі БНФ быў яе актыўным сябрам. Быў сябрам ценевага кабінета Апазіцыі БНФ.

Быў сакратаром Камісіі ВС у пытаннях працы, цэнаў, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых асобаў у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі Апазіцыі БНФ быў у Вільні, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай падавіць імкненне літоўцаў да Незалежнасці. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня».

Барыс Гюнтэр быў адным з аўтараў пакета дакументаў, якія ляглі ў падмурак прынятых 25 жніўня 1991 года рашэнняў аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 года.

Пасьля сканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».

Развітанне з Барысам Гюнтэрам адбудзецца ў рытуальнай залі на Сямашка (шпіталь № 9) у суботу аб з 13.00 па 14.00. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?