Усе грузавікі са складу расійскай гуманітарнай калоны для паўднёвага ўсходу Украіны дасягнулі тэрыторыі Луганска, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка гарадской адміністрацыі.
Прадстаўнік гарадской адміністрацыі паведаміў, што ўжо пачалася разгрузка гуманітарных грузаў, якія затым будуць размяркоўвацца сярод жыхароў. Частка расійскай гуманітарнай дапамогі можа быць перапраўленыя ў «ДНР».