У сувязі з правядзеннем кіназдымак і часовым закрыццём руху ўсіх тыпаў транспарту па вуліцы Змітрака Бядулі 24 жніўня ўнесены змяненні ў працу трамвайных маршрутаў, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». 

У нядзелю арыенціровачна з 8.00 да 20.00 рух трамваяў маршруту № 1 з боку плошчы Мяснікова арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Чапаева, Платонава, Казлова ў абодвух напрамках з прысваеннем № 1Б. 

Рух трамваяў маршруту № 1 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Зялёны Луг» арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем № 1Д. 

Рух трамваяў маршруту № 4 з боку ДС «Возера» арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем № 4Д. Адмяняецца рух трамваяў маршруту № 4 з боку плошчы Мяснікова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?