Група «ВТБ» вядзе перамовы з Нацыянальным банкам Беларусі аб продажы «Банка «Масква — Мінск». Аб гэтым паведаміў старшы віцэ-прэзідэнт «ВТБ» Міхаіл Якунін. 

Група «ВТБ» валодае кантрольным пакетам «Банка Масквы», які, у сваю чаргу, з`яўляецца ўласнікам «Банка «Масква — Мінск» з 2000 года. 

«Банк «Масква — Мінск» дастаўся групе «ВТБ» у выніку куплі «Банка Масквы» ў 2011 годзе. Такім чынам, у «ВТБ» на тэрыторыі Беларусі адразу два банкі. Развіваць абедзве крэдытныя арганізацыі мы лічым немэтазгодным», — сказаў Якунін у інтэрв`ю наконт новай стратэгіі групы «ВТБ». 

«Цяпер мы вядзем перамовы з Нацыянальным банкам Беларусі аб продажы «Банка «Масква — Мінск». Мы добра разумеем ключавыя параметры здзелкі, мы досыць далёка прасунуліся ў абмеркаванні дэталяў», — дадаў старшы віцэ-прэзідэнт «ВТБ». 

На расійскім банкаўскім рынку група «ВТБ» займае другое месца па ўсіх асноўных паказчыках. У Беларусі «Банк ВТБ» прысутнічае з 1996 года і стабільна ўваходзіць у першую дзясятку. У красавіку 2014 года Наглядальны савет «ВТБ» зацвердзіў новую трохгадовую стратэгію развіцця групы, названую «Стратэгіяй якаснага росту». 

ААТ «Банк «Масква — Мінск» ажыццяўляе сваю дзейнасць як правапераемнік унітарнага прадпрыемства «Замежны банк «Масква — Мінск», зарэгістраванага пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 7 красавіка 2000 года, з`яўляецца даччыным банкам ААТ «Банк Масквы» (Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?