20-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (125-е месца ў рэйтынгу) у ноч на 23 жніўня выйшла ў асноўны раунд адкрытага чэмпіянату ЗША — апошняга з чатырох у сезоне турніраў «Вялікага шлема».

Сасновіч, якая дэбютавала на US Open, пераадолела тры кругі кваліфікацыі, дзе была «пасеяная» пад 16-м нумарам. Яна перамагла Анастасію Грымальску з Італіі (251) - 6: 0, 6: 2, прадстаўніцу Расіі Кацярыну Бычкову (173) - 6: 4, 6: 4 і амерыканку Марыю Санчэс (303) - 6: 3, 6: 2.

З асноўнага раўнда пачнуць выступы Вікторыя Азаранка (17) і Вольга Гаварцова (120).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?