23.08.2014 / 11:21

Першыя КамАЗы «гуманітарнага канвою» вярнуліся ў Расію 2

Першыя расійскія КамАЗы са складу гуманітарнага канвою вярнуліся з Луганска ў Расію.

Як паведамляюць карэспандэнты, у суботу раніцай пафарбаваныя ў белы колер грузавікі прыбылі ва ўкраінскі пункт пропуску «Ізварын», што знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў, а потым пераехалі на расійскі КПП «Данецк».

Згодна з паведамленнямі, больш за 220 грузавікоў у пятніцу прыехалі ў Луганск - пасля таго як расейскія ўлады вырашылі адправіць аўтакалону праз мяжу без ўзгаднення з уладамі Украіны і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

У Кіеве такі крок назвалі уварваннем, а ЕС і ЗША заявілі, што самавольнае перасячэння калонай мяжы стала небяспечнай эскалацыяй канфлікту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Sirga / Адказаць
23.08.2014 / 13:54
К чему эта "желтизна" с ковычками в заголовке?
0
гэля / Адказаць
24.08.2014 / 10:57
павывазили свой груз 200 на радзимку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру