Беларускія плыўцы Павел Санковіч і Аляксандра Герасіменя сталі фіналістамі двух дыстанцый на чэмпіянаце Еўропы-2014 па водных відах спорту, які праходзіць у Берліне, і сёння пазмагаюцца за ўзнагароды.

Павел Санковіч выйшаў у фінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем, паказаўшы вынік 51,83 сек. Ён стаў другім у сваім заплыве і чацвёртым у паўфінальным раўндзе. Яўген Цуркін выйсці ў фінал на гэтай жа дыстанцыі ня здолеў. Фінішаваўшы пятым у сваім заплыве (52,27 сек.), ён заняў 10-е месца.

Аляксандра Герасіменя кваліфікавалася ў фінал на дыстанцыі 50 м на спіне з сёмым часам (28,46 сек).

Абодва фінальныя заплывы з удзелам беларусаў пройдуць сёння ў вячэрняй сесіі чэмпіянату.

У медальнай скарбонцы беларускіх спартсменаў на чэмпіянаце Еўропы-2014 па водных відах спорту застаюцца дзве ўзнагароды: золата плыўца Цуркіна на дыстанцыі 50 м батэрфляем, а таксама срэбра дуэта Вадзім Каптур / Яўген Каралёў, заваяванае ў сінхронных скачках у ваду з 10-метровай вышкі.

Спаборніцтвы завершацца 24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?