Тэрыторыю Украіны пакінулі 184 грузавікі. Расейцы грузяць туды вайсковае абсталяванне з украінскіх заводаў.

Пра гэта падчас брыфінгу ў суботу паведаміў прадстаўнік Інфацэнтру Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

«Па стане на 13 гадзін суботы з тэрыторыі Украіны выехалі ўжо 184 грузавікі», - паведаміў Лысенка.

Ён дадаў, што ўкраінскіх прадстаўнікоў да агляду гэтага грузу не дапускаюць.

Разам з тым, ён адзначыў, што невядома, колькі менавіта грузавікоў з Расіі ўехала ва Украіну і колькі да гэтага часу застаюцца на яе тэрыторыі.

Акрамя таго,

па словах Лысенкі, у грузавыя аўтамабілі, якія зайшлі на тэрыторыю пад выглядам гуманітарнага канвою, расейцы загружаюць абсталяванне вытворчага аб'яднання «Тапаз», якое вырабляе сучасныя радыёлакацыйныя станцыі тыпу «Кальчуга» і абсталяванне Луганскага завода, дзе вырабляюцца патроны для стралковай зброі.

Лысенка адзначыў, што пакуль няма інфармацыі аб тым, што менавіта было ўвезена на тэрыторыю Украіны ў расійскіх грузавіках.

Як вядома, расійская калона грузавікоў з так званай «гуманітарнай дапамогай» ў пятніцу ўварвалася без згоды Украіны ў Луганскую вобласць.

ЕС і НАТА ўжо асудзілі гэта ўварванне і заклікалі РФ вывесці свае грузавікі з Украіны.

Дзяржпагранслужба заявіла, што мяжу Украіны перасеклі 145 расійскай грузавікоў.

Паводле паведамлення ўкраінскай улады, калі калона перасякала мяжу, украінскіх мытнікаў заблакавалі на расійскім пункце пропуску. І такім чынам ім удалося агледзець толькі 34 з 262 грузавікоў.

Затое Расея заяўляла, што ў пятніцу ва Украіну накіраваліся 280 машын «гуманітарнага канвою».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?