Рух трамваяў па вуліцы Змітрака Бядулі ў Мінску 24 жніўня будзе абмежаваны з-за кіназдымак.

Ад 8 да 20 гадзін будуць унесены змены ў працу трамвайных маршрутаў. Рух трамваяў маршруту №1 з боку пл. Мяснікова арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Чапаева, Платонава, Казлова ў абодвух напрамках з прысваеннем нумара 1Б. Трамваі маршруту №1 з боку ДС «Зялёны Луг» будуць ісці да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем нумара 1Д.

Трамваі маршруту №4 з боку ДС «Возера» будуць курсіраваць да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем нумары 4Д, рух трамваяў маршруту №4 з боку пл. Мяснікова адмяняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?