Афіша22

27 верасня ў Гродне прыплывуць караблі вікінгаў

Першы міжнародны суднаходны фестываль раннесярэднявечнай культуры «З вараг у грэкі» пройдзе ў Гродзенскай вобласці 21-27 верасня. Яго шлях праляжа па Нёмане з Бярозаўкі праз Масты ў Гродна. У кожным горадзе будзе зроблена «Вялікая стаянка» варажскага лагера ў якасці жывой выставы раннесярэднявечнага побыту.

Тэматыкай фестывалю «З вараг у грэкі 2014» з'яўляецца аднаўленне ў максімальна поўным аб'ёме суднаходнага ладу народаў раннесярэднявечнага перыяду IX - XI стст. («Эпоха вікінгаў»). Асаблівасцю мерапрыемства з'яўляецца адсутнасць прывязкі да адной мясцовасці, г.зн. дадзенае мерапрыемства ўяўляе сабой гістарычнасць чаўновую экспедыцыю з прыпынкамі варажскага флота ў прыбярэжных населеных пунктах.

Беларуская каманда прадставіць гледачам карабель «Яцвяг», будаўніцтва якога завяршаецца. Ён уяўляе сабой малую баявую ладдзю, рэканструкцыю нарвежскага карабля вікінгаў Х стагоддзя «Гокстад» ў 14-метровым выкананні. На «Яцвягу» ў плаванне адправіцца зборная каманда з 15 чалавек, яе ўзначаліць прадстаўнік брэсцкага вайскова-гістарычнага клуба «Паўночны дзік». Арганізатары абмяркоўваюць удзел яшчэ як мінімум двух караблёў з Расіі і Украіны.

«Вялікія стаянкі» «З вараг у грэкі 2014» пазнаёмяць наведнікаў з культурай усходніх славянаў, балтаў і скандынаўскіх вікінгаў. Плануецца ладзіць кірмашы, воінскія спаборніцтва дружыннікаў, майстар-класы, фаер-шоу. У варажскіх лагерах будзе гучаць жывая сярэднявечная музыка: запланаваны ўдзел мінскай фолк-групы Hard Wood (у Бярозаўцы) і ўкраінскай Spiritual Seasons (у Гродне). Падчас стаянак будзе арганізаванп стрэльбішча, дзе гледачы змогуць убачыць і выпрабаваць кідальную зброю вікінгаў і славянаў. Фестываль задуманы як штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое, у сваю чаргу, кожны год будзе арганізоўвацца на розных суднаходных шляхах таго часу, тым самым адраджаючы легендарны шлях «з варагаў у грэкі», у тым ліку і магчымыя яго адгалінаванні.

Сёлета флот фестывалю пачне сваё падарожжа 21 верасня з горада Бярозаўка, дзе «Вялікая стаянка» і будзе адкрыта для наведнікаў увесь дзень. Другі «Вялікі стаянкай» фестывалю з'яўляецца горад Масты, куды 24 верасня варажскі флот прыбудзе ў першай палове дня. Заключнай «Вялікай стаянкай» фестывалю з'яўляецца Гродна. Флот удзельнікаў паходу прыбудзе да месца стаянкі 27 верасня, і ўвесь дзень будзе адкрыты для наведнікаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць