Украіна адзначае 23-ю гадавіну незалежнасці вайсковым парадам ў цэнтры Кіева на фоне сутыкненняў на паўднёвым усходзе краіны.

Пачатак парада з удзелам вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі запланавана на Хрышчаціку ў 10:00. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел першыя асобы дзяржавы, а кіраваць парадам будзе міністр абароны краіны Валерый Геляцей.

Анлайн будзе тут

Як чакаецца, удзел у мерапрыемстве прымуць каля паўтары тысячы вайскоўцаў і курсантаў. На парадзе можна будзе ўбачыць 49 узораў ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенні ўкраінскай арміі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў нядзелю ускладзе кветкі да помніка святому князю Уладзіміру, украінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку, палітычнаму дзеячу і публіцысту Міхаілу Грушэўскаму, а таксама на месцы гібелі «Нябеснай сотні» у цэнтры Кіева.

Паводле звестак арганізатараў, адразу пасля параду ўся ваенная тэхніка, а таксама частка ваеннаслужачых накіруецца на ўсход у зону спецаперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?