Новую крымінальную справу супраць палітвязьня Артура Фінькевіча яшчэ ў сераду 28 лістапада перадалі з пракуратуры ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Пра гэта паведаміла маці Фінькевіча Марыя Вячаславаўна.

Дата пачатку судовага працэсу пакуль не прызначаная, найхутчэй, што ён адбудзецца прыкладна праз два тыдні. Невядома таксама, ці будзе гэты працэс адкрытым. Пакуль ёсьць інфармацыя, што судзьдзём будзе Крачык.

Фінькевіча зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар 26 кастрычніка. У дачыненьні да яго завялі крымінальную справу па арт. 415 КК РБ «Парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі». Паводле гэтага артыкулу Артуру можа пагражаць ад паўгоду да трох гадоў зьняволеньня. Да гэтага хлопец адбываў двухгадовае абмежаваньне волі ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, зробленыя напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?