Прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) абвяргае інфармацыю аб захопе тэрарыстамі населенага пункта Тэльманава ў Данецкай вобласці.

Адпаведную заяву прэс-цэнтр АТА апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

«З самага ранку тэрарыстамі праз расійскія сродкі масавай інфармацыі і сацыяльныя сеткі была распаўсюджаная ілжывая інфармацыя аб нібыта захопленым тэрарыстамі Севераданецку. Таксама, была распаўсюджаная хлусня аб прарыве танкавай групоўкі расійскіх наёмнікаў з горада Данецк, і акружэнне падраздзялення ўкраінскіх дэсантнікаў у Краснадона. Акрамя таго, «віртуальна «тэрарыстамі быў захоплены населены пункт Тэльманава Данецкай вобласці», - гаворыцца ў паведамленнях прэс-цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?