Сёньня там працягваецца праца сэмінара кіроўных работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржорганаў, і ў ім бярэ ўдзел Лукашэнка. Таму карціна а 9-й раніцы звыклая: па пэрымэтры стаяць людзі ў чорных куртках і шапках увабцяг, якія заварочваюць мінакоў, а самых няцямлівых скіроўваюць у слушным напрамку, шляхетна ўзяўшы за локаць. На ўсялякі выпадак, з боку Інтэрнацыянальнай вуліцы прыпаркаваўся мазаўскі аўтазак.
Тым часам падначаленыя начальнікі абмяркоўваюць з кіраўніком краіны праблемы эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця дзяржавы, у прыватнасьці паляпшэньне жыцьця ў мястэчках і пасёлках.