Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» ўвечары 24 жніўня звярнуўся да бацькоў, «якія могуць сабе дазволіць дастаткова добра забяспечыць сваіх дзяцей».

«Я вас вельмі прашу, не рабіце так, каб ваша дзіця адрознівалася ад іншых мабільным тэлефонам і коштам адзення або партфеля. Дзеці павінны быць роўнымі. Не аднолькавымі, але роўнымі. Яны не павінны, асабліва маленькія, адрознівацца паводле гэтага фактару.

Дзеці ў школе павінны адрознівацца адзін ад аднаго не коштам таго, што на іх, а якасцю таго, што ў іх — стаўленнем да вучобы і вучобай», - сказаў намеснік старшыні ўрада.

«А мы часам самі сабе робім шкоду, калі спрабуем выдзеліць сваё дзіця, паказаўшы, якія магчымасці ў яго бацькоў», — канстатаваў Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?