Большасць настаўнікаў у школах, за выключэннем выкладчыкаў украінскай мовы і літаратуры, падчас акупацыі Славянска на ўроках дзецям прапагандавалі выхад Данбаса са складу Украіны і ўступленне ў Расію.

Пра гэта журналістам распавялі славянскія школьнікі, якія напярэдадні Дня незалежнасці Украіны размалёўвалі слупы і масты свайго вызваленага ад тэрарыстаў горада ў колеры ўкраінскага сцяга.

«У асноўным за Украіну былі настаўнікі ўкраінскай мовы і літаратуры. А так усё ў асноўным за Расію, так, «учахлялі» нам свой пункт гледжання.

Казалі: «Нафіг вам гэтая Хахляндыя, тут фігова, трэба ў Расію». Мы ім казалі, што навошта нам чужая краіна, тым больш, што яна з'яўляецца агрэсарам, калі ў нас ёсць свая цудоўная краіна, яе проста трэба аднавіць, урад добры паставіць і ўсё будзе добра», — распавёў Павал, вучань са Славянска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?