Па словах міжнародных праваабаронцаў, акцыя, зладжаная прарасійскімі сепаратыстамі ў Данецку, парушае Жэнеўскую канвенцыю, якая патрабуе гуманнага і паважлівага стаўлення да ваеннапалонных.

У нядзелю прарасійскія сепаратысты правялі строем па цэнтры Данецка палонных ўкраінскіх вайскоўцаў. Такім чынам лідары групоўкі «Данецкая народная рэспубліка» вырашылі адказаць на святкаванне Дня незалежнасці Украіны.

На кадрах з Данецка відаць, як па цэнтры горада праходзіць калона з некалькіх дзясяткаў палонных у суправаджэнні узброеных сепаратыстаў. У гэты час натоўп скандуе: «Фашысты».

За калонай палонных праехалі палівальныя машыны.

«Ваеннае злачынства»

«Шэсце ўкраінскіх салдат у Данецку парушае забарону Жэнеўскай канвенцыі на зняважальнае і абразлівае стаўленне, гэта абраза годнасці», — напісала на сваёй старонцы ў «Твітэры» намеснік дырэктара рэгіянальнага аддзялення праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Рэйчел Дэнбер.

Гэтае шэсце з'яўляецца відавочным парушэннем гэтай абсалютнай забароны і можа разглядацца як ваеннае злачынства, напісаў на сайце HRW прадстаўнік арганізацыі Оле Сольвенг.

Тым часам ва ўкраінскім ўрадзе ўсумніліся ў тым, што людзі, праведзеныя пад канвоем па вуліцах Данецка, у рэчаіснасці палонныя ўкраінскія салдаты.

«Не выключаю, што нехта там быў з рэальна захопленых у палон, але таксама і не выключаю, што там былі і статысты узятыя з бліжэйшай калоніі па прынцыпе «жыць хочаш і не так раскарачышся», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?