Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс у панядзелак абвясціў пра адстаўку ўрада.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд прыняў адстаўку і даручыў Вальсу сфармаваць новы кабінет міністраў, «які адказвае яго планам для краіны». Як чакаецца, гэта адбудзецца 26 жніўня.

Раней стала вядома аб сур'ёзных рознагалоссях паміж прэм'ерам і міністрам эканомікі краіны Арно Мантэбурам.

У мінулыя выходныя Мантэбур заявіў, што палітыка жорсткай эканоміі тармозіць эканамічны рост краіны і заклікаў змяніць курс, які праводзіцца пад уплывам Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?